Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Aug 2019

Урад зацвердзіў стратэгію абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС

Урад зацвердзіў стратэгію абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў стратэгію абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам (АЯП) Беларускай АЭС. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 558, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У стратэгіі адзначаецца, што пажаданым варыянтам абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС з'яўляецца яго перапрацоўка ў Расіі з вяртаннем у Беларусь адходаў, уключаных у шклопадобную матрыцу, у саставе якіх радыенукліды цэзіева-стронцыевай фракцыі, з выключэннем радыенуклідаў з доўгім жыццём.

 Такая перапрацоўка павінна ажыццяўляцца пасля прамежкавага захоўвання АЯП на тэрыторыях Беларусі і (або) Расійскай Федэрацыі.

 Цяпер распрацоўваюцца механізмы фарміравання фондаў БелАЭС, каб да заканчэння тэрмінаў яе камерцыйнай эксплуатацыі ў поўным аб'ёме накапіць у гэтых фондах неабходную суму на абыходжанне з ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі (РАА).

Да моманту вяртання ў Беларусь адходаў перапрацоўкі АЯП (арыенціровачна да 2050 года) трэба пацвердзіць наяўнасць на тэрыторыі краіны ўстановак для абыходжання з імі. У стратэгіі адзначаецца, што мэтазгодна разгледзець магчымасць пахавання адходаў перапрацоўкі АЯП і РАА, якія ўтвараюцца ў працэсе эксплуатацыі БелАЭС, на адной пляцоўцы.

Агульныя затраты па розных варыянтах абыходжання з АЯП пры існуючых тэхналогіях ацэньваюцца ад
$2,5 млрд да $3,5 млрд за ўвесь перыяд эксплуатацыі Беларускай АЭС (да 100 гадоў).

Згодна са стратэгіяй, трэба распрацаваць і заключыць пагадненне з РФ аб супрацоўніцтве пры абыходжанні з АЯП не пазней за 2020 год.

Тэрмін стварэння накапляльнай пляцоўкі з магчымасцю яе пашырэння для будаўніцтва прамежкавага(даўгачаснага) сховішча адпрацаванага паліва - не пазней за 2028 год.

Прыняцце рашэння аб размяшчэнні накапляльнай пляцоўкі і сухога кантэйнернага сховішча АЯП у канкрэтным месцы, у тым ліку на пляцоўцы БелАЭС, запатрабуе правядзення дадатковых даследаванняў на перадпраектнай (перадынвестыцыйнай) стадыі.

Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, стратэгія распрацавана для фарміравання і рэалізацыі аптымальнай з тэхналагічнага пункту гледжання, эканамічна мэтазгоднай, экалагічна і сацыяльна бяспечнай дзяржаўнай палітыкі ў галіне абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам атамнай станцыі.

Дакумент падрыхтаваны з улікам міжнароднага навуковага і практычнага вопыту абыходжання з адпрацаваным палівам.

Агульнай каардынацыяй работ па рэалізацыі стратэгіі і кантролем за іх выкананнем зоймецца Міністэрства энергетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі