Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Ліс 2016

Урад зацвердзіў Канцэпцыю развіцця энергетыкі да 2030 года

15 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Урад зацвердзіў Канцэпцыю развіцця энергетыкі да 2030 года, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Сату Крысцінай Кахконен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацвердзілі новую Канцэпцыю развіцця энергетыкі да 2030 года і будзем па гэтай канцэпцыі рухацца далей. Там не толькі пытанні тэхнічныя - будаўніцтва новых аб'ектаў, станцый і г.д., хоць гэта там таксама прысутнічае, але і рэарганізацыя сістэмы Беларусі пад рыначныя ўмовы работы, пад работу ў адзіным рынку з Расійскай Федэрацыяй: да 1 ліпеня 2019 года мы павінны стварыць адзіны рынак электраэнергіі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а да 1 студзеня 2025 года адзіны рынак нафты і газу", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Таксама, паводле яго слоў, будзе распрацавана і прынята адпаведная дзяржаўная праграма.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што Беларусь, развіваючы энергетыку і прамысловы комплекс, не забывае аб экалогіі. Паводле яго слоў, некаторыя экалагічныя праекты ажыццяўляюцца ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, у тым ліку з Сусветным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. "З вашым банкам мы працуем у гэтым напрамку, і, думаю, будзем прадаўжаць працаваць у адпаведнасці з новай стратэгіяй на 2017-2022 гады. Мы віталі б, калі б гэтыя адносіны складваліся больш выгадна і для нас, і для вас", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён нагадаў, што Беларусь з'яўляецца добрасумленным пазычальнікам. "Праекты, пад якія мы ў вас бралі пазыкі ў памеры $125 млн і дадаткова $90 млн, мы ў тэрмін увялі, прычым нават сэканомілі сродкі", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер таксама прапанаваў Сату Крысціне Кахконен абмеркаваць новыя праекты, якія могуць быць раэлізаваны ў Беларусі пры падтрымцы Сусветнага банка.

У сваю чаргу Сату Крысціна Кахконен падзякавала Уладзіміру Сямашку за сустрэчу ва ўрадзе і падтрымала прапанову абмеркаваць новыя сумесныя праекты Беларусі і Сусветнага банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі