У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2015

Урад Хакасіі выказаў Беларусі ўдзячнасць за дапамогу пацярпелым ад пажараў рэгіёнам

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Рэспублікі Хакасія выказаў Беларусі ўдзячнасць за дапамогу пацярпелым ад пажараў рэгіёнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.

"У адрас МНС прыйшло падзячнае пісьмо, падпісанае кіраўніком Рэспублікі Хакасія Віктарам Зіміным са словамі ўдзячнасці ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі і дастаўцы дапамогі", - адзначылі ў міністэрстве.

Гуманітарны груз з Беларусі прыбыў у Хакасію ў чэрвені. Больш як 30 т мэблі, прадуктаў харчавання, адзення, абутку - тых прадметаў, у якіх больш за ўсё маюць патрэбу пагарэльцы, - былі дастаўлены чыгуначным транспартам. Рашэнне аб аказанні дапамогі прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У фарміраванні грузу былі задзейнічаны многія міністэрствы і ведамствы Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс