Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліп 2020

Урад рыхтуе новую праграму па павелічэнні спажывання электраэнергіі

Урад рыхтуе новую праграму па павелічэнні спажывання электраэнергіі
Фота з архiва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад рыхтуе новую праграму па павелічэнні спажывання электраэнергіі, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, які прымае ўдзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі па выніках работы ў І паўгоддзі 2020 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павелічэнне спажывання электраэнергіі - вельмі важнае для краіны пытанне ў сувязі з уводам атамнай станцыі, у нас будзе вялікі аб'ём электраэнергіі. Таму цяпер рыхтуецца праграмны дакумент, які ахоплівае ўсе сферы дзейнасці і галіны народнай гаспадаркі для павелічэння спажывання электраэнергіі", - сказаў Уладзімір Кухараў.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, асобным блокам будуць ісці пытанні ацяплення жылля (як шматпавярховага, так і аднапавярховага), садовых таварыстваў, дачных домікаў.

"У гэтай праграме будуць акрэслены падыходы, канкрэтныя тэрміны, фінансаванне, каб у максімальна кароткія тэрміны кожны мог атрымаць дастатковы аб'ём электраэнергіі для ацяплення свайго жылля, - растлумачыў Уладзімір Кухараў. - Таксама прапрацоўваюцца пытанні па павелічэнні ўжо з наступнага года ў два разы аб'ёмаў будуемага жылля з электрычным ацяпленнем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі