Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Врс 2018

Урад Беларусі адзначае запаволенне тэмпаў росту эканомікі, але разлічвае завяршыць год вышэй за прагноз

6 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Урад Беларусі адзначае запаволенне тэмпаў росту эканомікі ў другім паўгоддзі 2018 года, але актыўна працуе над тым, каб завяршыць год вышэй за прагноз па шэрагу параметраў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як урад бачыць заканчэнне 2018 года. Было даложана, што ўсе асноўныя паказчыкі, якія вызначаны прагнозам і бюджэтам на 2018 год, будуць выкананы. І ўрад усе свае намаганні прыкладае для таго, каб шэраг паказчыкаў аказаўся вышэйшы за прагноз, - заявіў кіраўнік урада. - Сёння рост ВУП перавышае паказчыкі, устаноўленыя ў прагнозе. Хоць, з іншага боку, на працягу апошніх месяцаў (другога і трэцяга кварталаў) намецілася пэўнае запаволенне росту, звязанае ў асноўным са знешнімі фактарамі. Урад сёння працуе над тым, каб выкарыстоўваць іншыя рэзервы і пераламаць гэту негатыўную тэндэнцыю. Усе паказчыкі бягучага года будуць знаходзіцца ў рамках зацверджаных параметраў".

"Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся 2019 годам у святле нашых складаных узаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй. Урад на мінулым тыдні разгледзеў прагноз на 2019 год, праект бюджэту са змяненнямі ў Падатковы кодэкс, і ўсё гэта ва ўвязцы з грашова-крэдытнай палітыкай. Гэтыя дакументы сёння праходзяць узгадненне з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Думаю, што на працягу некалькіх дзён пакет дакументаў будзе ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта", - паведаміў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, параметры, якія змяшчаюць гэтыя дакументы, поўнасцю ўпісваюцца ў праграму пяцігодкі. "Выкананне іх і прагнозы на 2020 год дадуць магчымасць большасць параметраў пяцігодкі перасягнуць", - заявіў прэм'ер-міністр.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы, Сяргей Румас адзначыў, што Беларусь, як экспартна арыентаваная краіна не можа не залежаць ад знешніх фактараў, і аслабленне расійскага рубля, якое адбываецца на працягу некалькіх месяцаў, уплывае і на аб'ём валютнай выручкі. "Гэта з'яўляецца асноўнай прычынай запаволення тэмпаў росту эканомікі ў другім паўгоддзі. Але гэта не адзіны фактар, і ў нас ёсць шмат унутраных рэзерваў, якія мы павінны падцягнуць для таго, каб эканоміка працавала больш эфектыўна", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён акцэнтаваў увагу і на актуальнасці задачы, якую ставіць кіраўнік дзяржавы ў плане дыверсіфікацыі экспарту, асваення новых рынкаў. "Каб залежнасць ад аднаго партнёра, няхай нават вельмі нам блізкага, не была такой значнай", - сказаў Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі