Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Jul 2015

Урад Беларусі адобрыў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі адобрыў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 612 ад 21 ліпеня 2015 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Былі адобраны праекты "Схема мабільнасці для мэтавых міжасобасных кантактаў (МОСТ)", "Інстытуцыянальнае развіццё і падтрымка палітыкі па мадэрнізацыі прадпрыемстваў - вытворцаў кампанентаў для аўтамабільнага сектара ў Рэспубліцы Беларусь", "Рэформа адукацыі праз міжнародны абмен ведамі".

Каардынацыя і кантроль за рэалізацыяй праектаў ускладзены на МЗС, НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі адпаведна.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі