У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Крс 2019

Урад Беларусі і Дубайскі МФЦ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Урад Беларусі і Дубайскі МФЦ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі і Дубайскі міжнародны фінансавы цэнтр падпісалі сёння мемарандум аб узаемаразуменні. Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын і кіраўнік Дубайскага МФЦ Эса Абдулфатах Казім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб стварэнні ў Беларусі ўласнага міжнароднага фінцэнтра, Аляксандр Турчын адзначыў, што гэта дастаткова складаны праект і наўрад ці варта чакаць маштабнага эфекту ад яго рэалізацыі ў кароткатэрміновым перыядзе. "Наперадзе вялікая работа для нашых экспертаў, каб мы выйшлі на канчатковы вынік і змаглі далажыць аб ім Прэзідэнту", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

У беларускай камандзе, якая цяпер узаемадзейнічае з Дубайскім МФЦ, прадстаўнікі як дзяржорганаў, так і бізнесу. "Мы настроены на сур'ёзную работу і ў далейшым", - дадаў Аляксандр Турчын.

Эса Абдулфатах Казім пацвердзіў гатоўнасць садзейнічаць стварэнню ў Беларусі міжнароднага фінцэнтра. "Для нас вельмі важна супрацоўніцтва з урадам Беларусі і важна знайсці спосаб, каб зрабіць вашу мару рэальнасцю і дасягнуць рэальных вынікаў. У гэтым плане гатовы дзяліцца нашым вопытам, які набылі на працягу 15 гадоў. Мы абсалютна адкрытыя да супрацоўніцтва і падтрымкі", - сказаў ён.

Для рэалізацыі праекта будуць выбіраць варыянт фінцэнтра, які падыходзіць менавіта Беларусі. "Тое ж, што спрацавала для нас, магчыма, не спрацуе для вас: дынаміка развіцця рынкаў на Блізкім Усходзе і ў Беларусі крыху адрозніваецца. Адыгрываюць ролю вельмі многія фактары, памер эканомікі і ўзровень развіцця ў цэлым з'яўляюцца ключавымі момантамі для паспяховага фінансавага цэнтра", - растлумачыў Эса Абдулфатах Казім.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс