У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Жнв 2017

Урад адобрыў праекты асноўных эканамічных дакументаў на 2018 год

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праекты асноўных эканамічных дакументаў на 2018 год, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч па выніках пасяджэння Савета Міністраў, дзе разглядаліся праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2018 год.

Паводле слоў Уладзіслава Сычэвіча, у бліжэйшы час пакет прагнозных дакументаў будзе накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы.

За аснову прагнозных дакументаў узяты два сцэнарыі развіцця эканомікі ў залежнасці ад розных знешніх і ўнутраных умоў - кансерватыўны (для бюджэту) і мэтавы (для прагнозу). Па мэтавым сцэнарыі прагназуецца рост ВУП на 3,4 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс