У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2015

Упаўнаважаны па краінах Усходняй Еўропы МЗС ФРГ 6 кастрычнік прыбудзе ў Мінск

1 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Упаўнаважаны па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Андрэас Пешке 6 кастрычніка будзе знаходзіцца з візітам у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту прадстаўніка МЗС Германіі пройдзе яго сустрэча з намеснікам кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Аленай Купчыной. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-германскага супрацоўніцтва, тэматыку ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС і рэгіянальнай бяспекі.

Беларуска-германскі тавараабарот у 2014 склаў $4,1 млрд, зменшыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 14 працэнтаў. У студзені-ліпені 2015-га ўзаемны тавараабарот быў $1,4 млрд, зменшыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га на 42,5 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс