4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшы саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Бяспалы назначаны пастаянным і паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
На падставе яшчэ аднаго ўказа ад адпаведнай пасады вызвалены Аляксандр Грыневіч.