VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2019

Украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да Лукашэнкі

Украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да Лукашэнкі
Фота Pixabay

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з вынікамі апытання, украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: 66 працэнтаў станоўча і толькі 15 працэнтаў - адмоўна. Даныя даследавання размешчаны на сайце сацыялагічнай групы "Рэйтынг", якая праводзіла апытанне, паведамляе БЕЛТА.

Да канцлера Германіі Ангелы Меркель станоўча ставяцца 60 працэнтаў апытаных, адмоўна - 17 працэнтаў. Да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды станоўча ставяцца 48 працэнтаў, адмоўна - 9 працэнтаў, 18 працэнтаў - не ведаюць такога палітыка. Да прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона станоўча ставяцца 39 працэнтаў, адмоўна - 17 працэнтаў, не ведаюць такога - 15 працэнтаў, не змаглі даць ацэнку - 29 працэнтаў. Да прэм'ер-міністра  Вялікабрытаніі Борыса Джонсана станоўча ставяцца 33 працэнты, адмоўна - 11 працэнтаў, не ведаюць яго - 27 працэнтаў, не змаглі даць ацэнку - 30 працэнтаў. Да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа станоўча ставяцца 30 працэнтаў, адмоўна - 42 працэнты, не змаглі даць ацэнку - 25 працэнтаў. Да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана станоўча ставяцца 28 працэнтаў, адмоўна - 20 працэнтаў, не ведаюць яго - 22 працэнты, не змаглі ацаніць - 30 працэнтаў.

Аўдыторыяй даследавання сталі 3 тыс. рэспандэнтаў - грамадзян Украіны ад 18 гадоў і старэйшыя. Выбарка рэпрэзентатыўная па ўзросце, полу, рэгіёнах і тыпу паселішча. Апытанне праводзілася ў фармаце інтэрв'ю з 29 кастрычніка па 4 лістапада.

Сацыялагічная група "Рэйтынг" (Rating Group Ukraine) створана ў 2008 годзе як незалежная даследчая арганізацыя, якая спецыялізуецца на правядзенні ўсіх відаў сацыялагічных даследаванняў з захаваннем міжнародных стандартаў. Штогод праводзіць каля 100 тыс. інтэрв'ю і 100 фокус-групавых даследаванняў. Кліентамі з'яўляюцца палітычныя партыі, органы ўлады, грамадскія арганізацыі, СМІ, бізнес.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход