4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 мая падпісаў указ нумар 150 "Аб вытворчасці і абароце алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзеючай сістэмы ўвозу алкагольнай прадукцыі. Указам у тым ліку зацверджаны склад і Палажэнне аб Каардынацыйнай групе па вытворчасці і абароце алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту.
Зацверджана таксама Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі. Палажэннем устанаўліваюцца патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу, парадак прадстаўлення конкурсных прапаноў, іх ацэнкі Каардынацыйнай групай і вызначэння пераможцаў конкурсу.