Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2019

Удзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" павінен прыносіць аддачу для грамадзян краіны - Макей

14 мая, Брусель /Кар. БЕЛТА/. Удзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" павінен прыносіць аддачу для грамадзян краіны. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам на палях канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей 13 мая ў Бруселі прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы краін Еўрапейскага саюза і "Усходняга партнёрства". Беларускі бок прапанаваў вызначыць амбіцыйныя, але рэалістычныя прыярытэты па развіцці супрацоўніцтва паміж удзельнікамі гэтай ініцыятывы. Напрыклад, да 2030 года ў некалькі разоў павялічыць экспарт дзяржаў "Усходняга партнёрства" ў ЕС і аб'ём інвестыцый ЕС у краіны - удзельніцы ініцыятывы. "Гаварыць аб тым, што "Усходняе партнёрства" - гэта выдатная ідэя і давайце далей дружыць сем'ямі, гэта адно. Але важна, каб была нацэленасць на канкрэтныя справы і праекты, якія прынясуць канкрэтную аддачу для канкрэтнага чалавека ў нашай краіне. Простыя людзі павінны адчуць, што ёсць нейкая карысць ад нашага ўдзелу ў гэтай ініцыятыве", - падкрэсліў ён.

Напрыклад, паводле слоў міністра, неабходна ўстараніць штучныя фармальнасці пры перасячэнні граніцы з ЕС, якія прыводзяць да таго, што грамадзяне вымушаны чакаць у чарзе да 10 гадзін, а грузавыя аўтамабілі - да некалькіх дзён. Важна таксама ўстараніць гандлёвыя бар'еры, павялічыць прыток інвестыцый Еўрасаюза ў Беларусь і ствараць больш рабочых месцаў.

"Ёсць шэраг канкрэтных рэчаў, аб якіх мы палічылі неабходным учора і сёння заявіць. І гэта знаходзіць падтрымку з боку нашых еўрапейскіх калег. Яны сказалі, што наша выступленне возьмуць за аснову і ўключаць у праграму дзеянняў на наступнае дзесяцігоддзе, - адзначыў міністр. - Трэба зрабіць так, каб Еўрасаюз адчуваўся для Беларусі, рэалізоўваў больш праектаў, якія садзейнічалі б павышэнню яго пазнаваемасці ў краіне. Мы заўсёды праводзілі такую лінію і ўносілі такія прапановы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі