Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Лют 2022

Удасканаленне структуры сістэмы МНС абмяркоўваецца на нарадзе ў Лукашэнкі

Удасканаленне структуры сістэмы МНС абмяркоўваецца на нарадзе ў Лукашэнкі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканаленне структуры сістэмы МНС абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

"Раней мы з вамі дамаўляліся (па-мойму, у мінулым годзе) аб тым, што структура МНС па вертыкалі мае патрэбу ў рэфармаванні. Я сказаў бы, удасканаленні. Як і любая іншая структура. У гэтым плане нічога новага. Спыніцца мы проста не можам. Жыццё не спыніш, - сказаў Прэзідэнт. - Тады прапановы міністра, якія прагучалі, я даручыў ураду і ў дзяржсакратарыяце прапрацаваць. Таму тэма сённяшнай нашай нарады ў вузкім складзе - да чаго прыйшлі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што павінна быць істотная мадэрнізацыя. "А не тое, што мы там клетачкі начэрцім: гэтага чалавека туды, гэтага - сюды, - адзначыў ён. - Мы дамаўляліся, што створым міжведамасную групу. Да чаго прыйшлі?"

Адна з тэм нарады - узбраенне часткі супрацоўнікаў МНС, каб у выпадку канфлікту або ваенных дзеянняў іх маглі задзейнічаць у ваенных мэтах нараўне з арміяй і яны ў поўным сэнсе слова былі часткай сілавога блока.

"Разумна, з галавой трэба падыходзіць да рэфармавання. Не тое што зняць нейкія функцыі і павязаць па руках і нагах міністэрства, якое не зможа выконваць абавязацельствы. Знімаць трэба тыя функцыі, якія сябе зжылі і якія нам не патрэбны. Каб людзі на іх не крыўдзіліся, што яны куды трэба і куды не трэба ходзяць, а пажараў менш не стала. І па іншых напрамках", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, у гэтай частцы трэба паглядзець, якая эфектыўнасць усёй мадэрнізацыі. "Ну і быў шэраг даручэнняў і пытанняў пры назначэнні. Яны прагучалі. Што зроблена па тых маіх даручэннях? - пацікавіўся беларускі лідар. - Як вы там асвоіліся, Вадзім Іванавіч (кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі. - Заўвага БЕЛТА), ці прынялі вас эмчаэснікі, ці няма нейкай рэўнасці, крыўды і іншага, што мы назначылі туды чалавека, вядома ж, вопытнага, дасведчанага і моцнага, але з іншай структуры (да назначэння ў МНС Вадзім Сіняўскі працаваў на пасадзе начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА). Думаю, гэта добры вопыт. І калі ў нас атрымаецца, мы будзем практыкаваць і па іншых напрамках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў Вадзім Сіняўскі, у 2021 годзе па даручэнні Прэзідэнта рэалізаваны мерапрыемствы па рэфармаванні структуры, сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. "Зацверджаны новы штатны расклад цэнтральнага апарату МНС. Выконваецца комплекс адпаведных арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. Праведзены пазапланавая атэстацыя работнікаў і іх назначэнне на пасады. Сумленна скажу, частку людзей мы знялі", - сказаў міністр.

"Тыя, якія не могуць працаваць, яны і не павінны там працаваць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Так точна", - адказаў кіраўнік МНС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі