Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Aug 2020

У Жэневе пад старшынствам Беларусі абмяркоўваюць процідзеянне пагрозам міжнароднай бяспецы

У Жэневе пад старшынствам Беларусі абмяркоўваюць процідзеянне пагрозам міжнароднай бяспецы
Фота Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Жэневе пад старшынствам Беларусі абмяркоўваюць процідзеянне пагрозам міжнароднай бяспецы. З 24 жніўня па 18 верасня 2020 года Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч займае пасаду старшыні Канферэнцыі ААН па раззбраенні. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі, канферэнцыя ўяўляе сабой шматбаковы форум для абмеркавання і перагавораў па пытаннях ядзернага раззбраення, прадухілення ядзернай вайны, гонкі ўзбраенняў у космасе, для заключэння эфектыўных міжнародных пагадненняў аб гарантыях дзяржавам, якія не маюць ядзернай зброі.

27 жніўня адбылося першае пленарнае пасяджэнне пад старшынствам Беларусі. Юрый Амбразевіч у сваім выступленні абазначыў прыярытэты работы канферэнцыі, прадставіў праект падагульняючага даклада сесіі і анансаваў правядзенне дыскусіі па тэме забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння.

"Ён таксама заклікаў удзельнікаў пасяджэння да канструктыўнага ўзаемадзеяння, накіраванага на аднаўленне эфектыўнай работы Канферэнцыі для выпрацоўкі своечасовых адказаў на ўзнікаючыя пагрозы і выклікі ў галіне міжнароднай бяспекі", - расказалі ў дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі