Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Май 2019

У Вене пад старшынствам Беларусі адкрылася сесія Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці

У Вене пад старшынствам Беларусі адкрылася сесія Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці
Фота МЗС Беларусі

20 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пад старшынствам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пасла Алены Купчыной у Вене пачала работу 28-я сесія Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі (КПЗКП). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі.

Ключавымі пытаннямі парадку дня сесіі стануць абмеркаванне ўкладу дзейнасці па папярэджанні злачыннасці ў дасягненне мэт Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця; падрыхтоўка да 14-га Кангрэса ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі (Кіёта, 20-27 красавіка 2020 года). Трэба будзе прааналізаваць сусветныя крымінальныя тэндэнцыі і новыя праблемы ў галіне крымінальнага правасуддзя, барацьбу са злачыннасцю, абумоўленую нецярпімасцю і дыскрымінацыяй. У час сесіі будзе разгледжана 11 праектаў рэзалюцый па такіх пытаннях, як барацьба з сексуальнай эксплуатацыяй дзяцей, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах барацьбы з кіберзлачыннасцю, процідзеянне кантрабандзе камерцыйных тавараў, павышэнне ўзроўню празрыстасці судовых працэдур.

Беларуская дэлегацыя ўнесла на разгляд КПЗКП праект рэзалюцыі "Узмацненне мер папярэджання злачыннасці на базе падыходаў, якія аб'ядноўваюць намаганні ўсяго грамадства". На палях сесіі адбудзецца 126 тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізаваная Беларуссю сумесна з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці, АБСЕ і міжнароднай НДА Equality Now дыскусія на тэму "Роля тэхналогій ва ўчыненні злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі, і процідзеянні гэтаму віду злачыннасці".

КПЗКП з'яўляецца адной з васьмі функцыянальных камісій Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) і працуе на базе аддзялення ААН у Вене. Камісія выступае ў якасці цэнтральнага органа сістэмы ААН, які адказвае за фармуляванне міжнародных падыходаў у галіне папярэджання злачыннасці і ажыццяўлення крымінальнага правасуддзя, у тым ліку ў такіх сферах, як барацьба з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй, гандлем людзьмі. Камісія вядзе маніторынг прымянення стандартаў і норм ААН у гэтай галіне, распрацоўвае рэкамендацыі па процідзеянні новым формам злачыннасці.

Беларусь - член КПЗКП на працягу апошніх дзесяці гадоў. Прадстаўнік Беларусі ўзначальвае функцыянальную камісію ЭКАСАС упершыню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі