Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Mar 2015

У парадак дня Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Астане ўключаны 20 пытанняў

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбудзецца ў Астане 29 мая, уключаны 20 пытанняў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У парадак дня маючага адбыцца пасяджэння ўключаны 20 пытанняў, будуць прыняты 23 дакументы. Пытанні вельмі важныя, якія вызначаюць далейшае эканамічнае ўзаемадзеянне нашых краін. На першым месцы стаіць план сумесных дзеянняў дзяржаў - удзельніц СНД па актуальных пытаннях фінансава-эканамічнай сітуацыі", - расказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, раней кіраўнікі ўрадаў, абмеркаваўшы эканамічную сітуацыю, якая складваецца на прасторы СНД, прынялі рашэнне распрацаваць такі план. Гэтым пытаннем займаліся Выканкам СНД і эксперты, план быў адобраны на Эканамічным савеце СНД у Маскве і будзе прадстаўлены для падпісання кіраўнікам урадаў. "У ім змешчаны 14 пунктаў, якія вызначаюць узаемадзеянне краін Садружнасці ў фінансава-эканамічнай сферы", - растлумачыў старшыня Выканкама СНД.

Акрамя таго, у парадак дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД уключаны пытанні, якія датычацца паглыблення супрацоўніцтва ў сферы інавацый, лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці, міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Значную частку пунктаў праекта парадку дня складаюць дакументы, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы (культура, адукацыя, спорт, прафесійная падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў).

У праект парадку дня СКУ ўваходзяць таксама пытанні забеспячэння бяспекі. У прыватнасці, кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць дакументы, якія датычацца стварэння сістэмы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, уліку грамадзян трэціх краін і асоб без грамадзянства, якія ўязджаюць на тэрыторыю краін Садружнасці.

Акрамя таго, на разгляд уносяцца дакументы аб наданні статусу базавых арганізацый шэрагу адукацыйных устаноў, пытанні фінансавага і кадравага характару.

Сяргей Лебедзеў сёння прымае ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД.

Як адзначылі ў прэс-службе Выканкама СНД, на сумесным пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў і КЭП таксама разглядаецца ход рэалізацыі стратэгіі супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства і мерапрыемстваў плана дзеянняў па яе рэалізацыі на перыяд да 2015 года, прыняцце якіх надало новы імпульс шырокаму інтэграцыйнаму супрацоўніцтву ў галіне выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. "Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў у рамках стратэгіі і плана дзеянняў дае магчымасць скаардынаваць намаганні на выкарыстанні новых тэхналогій, выпрацаваць узгодненыя погляды на падыходы і метады фарміравання інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, зблізіць пазіцыі па пытаннях нарматыўна-прававога і нарматыўна-тэхнічнага рэгулявання ІКТ, абмяняцца перадавым вопытам у сферы інфарматызацыі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў і КЭП абмяркоўваюць таксама вынікі дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у мінулым годзе, якіх створана 69. З іх 37 дзейнічаюць у эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі