Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Жнв 2022

У НАН Беларусі будзе свой універсітэт

У НАН Беларусі будзе свой універсітэт
Фота з архiва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе свой універсітэт, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

У будынку Прэзідыума НАН 1 верасня ў 11.00 пройдзе ўрачыстае мерапрыемства  - Дзень ведаў. У гэтым годзе яно прысвечана адкрыццю дзяржаўнай установы адукацыі "Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Як адзначылі ў прэс-службе, пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук ад 15 ліпеня 2022 года нумар 31 ДУА "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі" з 1 верасня пераўтвараецца ў ДУА "Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Ва ўрачыстасцях прымуць удзел кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук, акадэмікі-сакратары аддзяленняў НАН, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН, вядомыя вучоныя краіны, першыя магістранты Універсітэта НАН.

У час мерапрыемства магістрантам Універсітэта НАН Беларусі будзе ўручана сімвалічная заліковая кніжка.

Першыя заняткі магістрантаў пройдуць у сценах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН. Па выніках уступных іспытаў і на аснове рашэння прыёмнай камісіі ў магістратуру ўніверсітэта залічаны 110 чалавек. Сярод паступіўшых у гэтым годзе найбольш запатрабаванымі аказаліся наступныя спецыяльнасці: "эканоміка", "фізіка", "біялогія", "хімія", "мастацтвазнаўства", "сацыялогія", "прыкладная матэматыка і інфарматыка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі