У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2020

У Мінску падпісалі план сумесных мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя ААН

У Мінску падпісалі план сумесных мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя ААН
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі падпісалі 17 лютага ў Мінску план сумесных мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

План быў сумесна распрацаваны знешнепалітычным ведамствам і Офісам ААН у Беларусі. Прадугледжаныя дакументам мерапрыемствы сканцэнтраваны вакол трох знакавых дат, якія прывялі да стварэння ААН: пачатак міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска (25 красавіка), заканчэнне гэтай канферэнцыі, вынікам якой стала падпісанне Статута ААН (26 чэрвеня), а таксама дзень уступлення Статута ААН у сілу, вядомы як Дзень ААН (24 кастрычніка).

"Такая тэматычная акцыя праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, - адзначылі ў прэс-службе МЗС. - Рэалізацыя плана ўнясе практычны ўклад у самую вялікую ў гісторыі ААН кампанію па глабальным узаемадзеянні "ААН75", запушчаную па ініцыятыве генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша".

Як падкрэсліў Уладзімір Макей, Беларусь як краіна-заснавальніца ААН, якая атрымала гэты статус за ўклад у перамогу ў Другой сусветнай вайне, прызнае гістарычную ролю і адказнасць ААН і краін-заснавальніц арганізацыі ў справе захавання міру і прадоўжыць падтрымліваць ААН у вырашэнні актуальных праблем чалавецтва.

У час цырымоніі адбыўся кароткі абмен думкамі з краінавай камандай ААН у Беларусі аб стане і перспектывах узаемадзеяння, у тым ліку аб падрыхтоўцы праграмных дакументаў ААН для Беларусі на 2021-2025 гады.

У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў ААН, акрэдытаваныя ў Беларусі (Праграма развіцця ААН, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Дзіцячы Фонд ААН, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Дэпартамент глабальных камунікацый ААН).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс