Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Снж 2025

У Літве заявілі аб гатоўнасці да перагавораў з Беларуссю на ўзроўні паслоў па асаблівых даручэннях

У Літве заявілі аб гатоўнасці да перагавораў з Беларуссю на ўзроўні паслоў па асаблівых даручэннях
Фота з архiва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва гатова весці перагаворы з Беларуссю па пагранічным урэгуляванні на ўзроўні паслоў па асаблівых даручэннях. Аб гэтым інфармуюць літоўскія СМІ са спасылкай на заяву міністра замежных спраў балтыйскай рэспублікі Кестуціса Будрыса.

"Для вырашэння праблем з пагранічным урэгуляваннем мы прапануем дыялог на ўзроўні пасла Літвы па асаблівых даручэннях, перад якім была б пастаўлена менавіта такая задача", - сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

Да гэтага часу Вільнюс устрымліваўся ад кантактаў з Мінскам на палітычным узроўні, лічачы, што ўсе спрэчныя пытанні можна вырашыць на тэхнічным, як называюць гэта літоўскія ўлады, узроўні, г.зн. на ўзроўні ведамстваў, напрыклад, пагранічных службаў.

Літва ў канцы кастрычніка ў аднабаковым парадку закрыла граніцу з Беларуссю "з-за пагрозы кантрабанды". Пункты пропуску "Мядзінінкай" і "Шальчынінкай" аднавілі работу ў ноч на 20 лістапада. У Нацыянальнай літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў са свайго боку заяўлялі, што Вільнюсу трэба было не закрываць граніцы, а затрымліваць кантрабандыстаў з шарамі на ўласнай тэрыторыі.

Служба дзяржаўнай бяспекі Літвы 2 снежня правяла маштабную аперацыю ў розных частках краіны. У выніку былі канфіскаваны тавары на суму каля паўмільёна еўра і затрыманы 10 чалавек, якія падазраюцца ў кантрабандзе. Да гэтага ў лістападзе таксама паведамлялася аб некалькіх выпадках затрымання мясцовых жыхароў за кантрабанду цыгарэт з дапамогай паветраных шароў.

Акрамя таго, 8 снежня ў Літве паведамілі пра затрыманне двух мясцовых жыхароў, якія запускалі дроны ў раёне вільнюскага аэрапорта. У сувязі з гэтым інцыдэнтам работа вільнюскага аэрапорта прыпынялася на 20 хвілін.

9 снежня ўрад Літвы аб'явіў у краіне надзвычайную сітуацыю з-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі.

10 снежня літоўскія аўтаперавозчыкі выйшлі ў Вільнюсе на акцыю пратэсту з-за сітуацыі з фурамі, якія знаходзяцца ў Беларусі. Яны патрабавалі, каб урад урэгуляваў сітуацыю. Кіраўнік Нацыянальнай літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Эрландас Мікенас раней заяўляў, што, паводле ацэнак транспартных кампаній, з пачатку крызісу грузаперавозак страты ўжо дасягнулі амаль 100 млн еўра. Ён таксама згадаў і штодзённую страту даходу, паколькі кожная фура, якая прастойвае, павінна штодзённа прыносіць даход каля 10 тыс. еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі