Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2021

У Канстытуцыі замацуюць забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата і члена ўрада

У Канстытуцыі замацуюць забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата і члена ўрада

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Канстытуцыі прапануецца замацаваць забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата парламента і члена ўрада, заявіў сёння ў час пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Грунтуючыся на канстытуцыйным прынцыпе падзелу ўлады, неабходна выключыць з ч.3 арт.92 Канстытуцыі другі сказ, які прадугледжвае, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў можа быць адначасова членам урада, замацаваўшы ў Канстытуцыі норму аб забароне на сумяшчэнне пасад дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена ўрада", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Як дадаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, член Канстытуцыйнай камісіі Валерый Міцкевіч, ідэя абмежаваць магчымасць дэпутата працаваць у выканаўчай галіне ўлады падтрымана. "Справа ў тым, што, па-першае, даволі складана працаваць паўнацэнна, сумяшчаць работу і там і там. Самае галоўнае, што гэта парушае прынцып падзелу ўлады. Калі дэпутат назначаецца працаваць ва ўрадзе ў якасці міністра, напрыклад, ён удзельнічае ў рабоце ўрада, то як ён потым сам у сябе будзе справаздачу прымаць", - падкрэсліў ён.

Паступіла таксама прапанова забараніць парламентарыям мець нерухомую маёмасць за мяжой. "Такія абмежаванні прадугледжаны ў многіх дзяржавах. Гэта варыянт мінімізацыі ўплыву розных сіл з-за мяжы на органы ўлады, у гэтым выпадку на дэпутатаў, - адзначыў член Канстытуцыйнай камісіі. - Гэта прапанова абмяркоўваецца. Усё не так проста. Калі, напрыклад, дэпутат атрымаў у спадчыну ад бацькоў нерухомую маёмасць ва Украіне, то ён адразу парушальнік? Таму калі мы ўвядзём такія абмежаванні, то трэба прапісаць механізмы рэалізацыі".

Сёння прайшло чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаліся прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента - Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі