Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2022

У ЮНЕСКА ўзнялі пытанне аб недапушчальнай дыскрымінацыі беларусаў у культуры і спорце

У ЮНЕСКА ўзнялі пытанне аб недапушчальнай дыскрымінацыі беларусаў у культуры і спорце
Фота з архiва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на пленарным пасяджэнні 214-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА адзначыла занепакоенасць у сувязі з недапушчальным распальваннем нянавісці і дыскрымінацыі ў адносінах да беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У сваім выступленні намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі зрабіў акцэнт на прынцыповых для Беларусі пытаннях у дзейнасці арганізацыі: выкараненне палітызацыі, работа ЮНЕСКА выключна ў рамках мандата, барацьба з дэзынфармацыяй і непраўдзівымі навінамі.

"Беларускі бок заклікаў шукаць вырашэнне канфліктаў на спецыяльна ствараемых для гэтага міжнародных пляцоўках і ў рамках перагаворных працэсаў. Адзначана занепакоенасць у сувязі з недапушчальным распальваннем нянавісці і дыскрымінацыі ў адносінах да беларусаў, у тым ліку ў сферах культуры, спорту, навукі і адукацыі", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі