У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Крс 2015

У Будапешце адкрылі новы будынак пасольства Беларусі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё новага будынка пасольства Беларусі ў Венгрыі адбылося сёння ў Будапешце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта, а таксама паслы краін АБСЕ, акрэдытаваныя ў Будапешце, і прадстаўнікі венгерскіх СМІ.

"Для Беларусі вельмі важна падтрымліваць шчырыя і адкрытыя адносіны з Венгрыяй - дзяржавай, якая на самай справе з'яўляецца сябрам нашай краіны", - сказала Алена Купчына ў сваім выступленні.

У сваю чаргу Петэр Сіярта падкрэсліў важнасць дыпламатычных намаганняў Беларусі ва ўрэгуляванні рэгіянальнага крызісу і неабходнасць індывідуальнага падыходу да супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства. Ён адзначыў высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Венгрыяй, дружалюбнасць адносін і гатоўнасць абедзвюх краін да ўзаемавыгаднага дыялогу.

На мерапрыемстве таксама адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі і міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі. На ёй бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін краін, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага была ўдзелена маючаму адбыцца рыжскаму саміту "Усходняга партнёрства" і ўзаемадзеянню з Венгрыяй у ходзе дыялогу Беларусь-ЕС. Акрамя таго, на сустрэчы ўзнімаліся пытанні падрыхтоўкі да візіту Петэра Сіярта ў Мінск, запланаванага на 29 красавіка.

У час свайго візіту ў Будапешт Алена Купчына таксама сустрэнецца з сустаршынёй двухбаковай беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Венгрыі Ласла Саба. На сустрэчы плануецца абмеркаваць падрыхтоўку да чарговага пасяджэння камісіі, якое павінна прайсці 17-18 верасня ў Будапешце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс