Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Apr 2016

У Бруселі прайшло першае пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь - ЕС

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Бруселі 6-7 красавіка адбылося першае пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь - ЕС новага фармату структураванага, комплекснага дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь на гэтым мерапрыемстве прадстаўляла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Дэлегацыю Еўрасаюза ўзначаліла намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід. На мерапрыемстве былі дэталёва абмеркаваны пытанні, звязаныя са станам і перспектывамі развіцця адносін Беларусі і ЕС, удзелам нашай краіны ва Усходнім партнёрстве. Размова ішла таксама аб інтэнсіфікацыі галіновых дыялогаў па эканоміцы, фінансах, ахове навакольнага асяроддзя. Разглядалася таксама тэма запуску новых двухбаковых дыялогаў Беларусь - ЕС па тэматыцы гандлю, энергетыкі, мытні, інавацый і стандартызацыі. Разглядалася супрацоўніцтва ў сферы мадэрнізацыі і тэхнічнай дапамогі, а таксама па праблематыцы правоў чалавека.

Алена Купчына правяла рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі еўраструктур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі