5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня падпісаў указ нумар 321 "Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Рашэннем кіраўніка дзяржавы беларускае грамадзянства атрымалі 323 чалавекі, сярод якіх 21 непаўналетні.
Новымі грамадзянамі Беларусі сталі асобы, якія прыбылі з 17 дзяржаў. Яны пастаянна пражываюць у краіне больш як пяць гадоў, працуюць у розных галінах эканомікі, валодаюць дзяржаўнай мовай, выконваюць законы.