Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Чэр 2017

У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план па Канвенцыі аб правах інвалідаў

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гг. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 13 чэрвеня 2017 года нумар 451, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Беларусь у 2015 годзе падпісала, а ў 2016 годзе ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Для забеспячэння скаардынаваных дзеянняў органаў заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады і грамадзянскай супольнасці па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі зацверджаны Нацыянальны план. Гэта стратэгічны дакумент, накіраваны на фарміраванне прававых, арганізацыйных і інстытуцыянальных умоў па забеспячэнні роўнасці правоў інвалідаў і стварэнні ўмоў іх інтэграцыі ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства.

Нацыянальным планам прадугледжана карэкціроўка заканадаўства. Так, запланавана ўнясенне змяненняў у законы "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь", "Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў", "Аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і іншыя нарматыўныя прававыя акты.

Прадугледжваецца ўвядзенне такіх паняццяў, як дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці, абілітацыя, разумнае прыстасаванне, універсальны дызайн. Тэрмін "інваліднасць" прывядуць у адпаведнасць з Канвенцыяй. Будуць удасканалены нормы, якія гарантуюць аказанне дапамогі і падтрымкі ў надзвычайных сітуацыях інвалідам з улікам іх індывідуальных патрэбнасцей і інш.

У Беларусі прадоўжыцца работа па забеспячэнні даступнасці асяроддзя, паслуг і інфармацыі для інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, будзе ўведзена адміністрацыйная адказнасць за ўхіленне ад выканання патрабаванняў стварэння ўмоў для бесперашкоднага доступу інвалідаў да аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктур. На работнікаў арганізацый, якія прадастаўляюць паслугі насельніцтву, будуць ускладзены функцыі па аказанні дапамогі інвалідам у пераадоленні бар'ераў, якія перашкаджаюць атрыманню імі паслуг.

Нацыянальным планам прадугледжаны мерапрыемствы па ўдасканаленні медыцынскай і сацыяльнай дапамогі інвалідам. Будзе вывучана магчымасць пераходу на працэнтную сістэму вызначэння інваліднасці ў адпаведнасці з Міжнароднай класіфікацыяй функцыянавання, абмежаванняў жыццядзейнасці і здароўя (МКФ). Будуць перагледжаны нарматывы забяспечанасці інвалідаў сацыяльнымі паслугамі, якія садзейнічаюць іх самастойнаму пражыванню.

З мэтай забеспячэння рэалізацыі права інвалідаў на адукацыю будуць карэкціравацца планы навучання студэнтаў з інваліднасцю з улікам іх індывідуальных магчымасцей.

Што датычыцца рэалізацыі інвалідамі права на працу, то будзе вывучана магчымасць устанаўлення квот для арганізацый па прыёме на работу інвалідаў.

Нацыянальным планам прадугледжана прапрацоўка шэрага пытанняў па змяненні дзеючай сістэмы сацыяльнай падтрымкі інвалідаў. У 2018-2020 гг. усебакова вывучаць магчымасць змянення сістэмы фінансавання рэабілітацыі і сацыяльнай падтрымкі інвалідаў шляхам увядзення персанальнага бюджэту інваліда, стварэння інстытута персанальнага асістэнта інваліда.

Для ўмацавання ў свядомасці грамадства павагі правоў, свабод і годнасці інвалідаў плануецца правядзенне асветна-выхаваўчай работы, рэгулярнае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў, звязаных з жыццём інвалідаў, вытворчасць і размяшчэнне сацыяльнай рэкламы.

Функцыі па абароне, рэалізацыі і маніторынгу выканання Канвенцыі будуць ускладзены на Рэспубліканскі міжведамасны савет па праблемах інвалідаў. Аналагічныя структуры плануецца стварыць пры аблвыканкамах і Мінскім гарвыканкаме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі