У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2020

У Беларусі занепакоены антыкітайскімі настроямі ў свеце з-за каранавіруса

У Беларусі занепакоены антыкітайскімі настроямі ў свеце з-за каранавіруса
Вадзім Сугак

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі занепакоены антыкітайскімі настроямі ў свеце з-за COVID-19. Праблема закраналася ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Каранавірус: эканоміка страху" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Як адзначалася, чалавецтва аказалася не гатова аб'ядноўваць намаганні ў барацьбе з каранавірусам. Кіраўнік Беларуска-кітайскага даследчага цэнтра "Пояс і Шлях" (у структуры Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) Вадзім Сугак канстатаваў, што ў сусветнай супольнасці можна назіраць "не антывірусны рух, а антыкітайскі". "Праяўляецца нейкі расізм, няхай і ў латэнтным стане ў адносінах да кітайцаў", - выказаўся ён.

Эксперты падкрэслілі, што Беларусь у гэтым выпадку паказала станоўчы прыклад, знаходзячыся ў ліку першых краін, якія накіравалі ў Кітай гуманітарную дапамогу. Беларускі бок разумее, што для кітайскіх партнёраў быў важны ўжо сам факт такой дружалюбнай падтрымкі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Вадзім Сугак нагадаў, што ўсе заявы наконт таго, што каранавірусам заражаюцца толькі прадстаўнікі азіяцкіх народаў, ужо абвергнуты. "Версія з этнавірусам вельмі добрая для таго, каб атрымліваць падпісчыкаў на разнастайныя каналы", - сказаў кіраўнік цэнтра "Пояс і Шлях". Таксама крытычна ён выказаўся і пра іншыя чуткі, якія раздуваюцца ў СМІ ў сувязі з каранавірусам, у прыватнасці наконт лабараторыі, з-за якой нібыта адбылася ўспышка COVID-19 ва Ухані. На самай справе, яна знаходзіцца за 20-30 км ад горада. "Ёсць такая кітайская прыказка: у каменя, які ляціць уніз, ёсць тысячы прычын не дасягнуць дна. Так і тут: ёсць тысячы прычын, каб абгрунтаваць тое, чаго няма", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс