Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2017

У Беларусі рыхтуецца стратэгія абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам АЭС

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуецца стратэгія абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам АЭС. Гэта вынікае з шостага нацыянальнага даклада Беларусі аб выкананні Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, паведамляе БЕЛТА.

У ім прадастаўлена кароткая інфармацыя аб прынятых краінай мерах па выкананні прапаноў, адзначаных у ходзе разгляду пятага нацыянальнага даклада Беларусі аб выкананні канвенцыі.

У Беларусі прадаўжаецца работа па ўдасканаленні нарматыўнай базы ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным палівам і прывядзенні яе ў адпаведнасць з кіруючымі дакументамі МАГАТЭ з улікам рэкамендацый праведзенай у 2016 годзе місіі IRRS па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. У краіне праводзіцца работа па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва", распрацаваны і зацверджаны тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, што ўстанаўліваюць патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі.

У 2015 годзе зацверджана стратэгія абыходжання з радыеактыўнымі адходамі Беларускай атамнай электрастанцыі. Ажыццяўляецца работа па падрыхтоўцы стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС, а таксама пачата падрыхтоўчая работа па распрацоўцы стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, што ўтвараюцца ва ўсіх галінах эканамічнай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі