Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Крс 2020

У Беларусі прыняты меры стымулявання да выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі

У Беларусі прыняты меры стымулявання да выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі
Фота з архiва

14 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падпісаў указ нумар 127 "Аб пакрыцці расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання насельніцтва да выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Гэта датычыцца аднакватэрных жылых дамоў.

У адпаведнасці з указам грамадзянам будзе кампенсавацца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў частка расходаў на правядзенне электразабеспячэння эксплуатуемага жыллёвага фонду для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы - у памеры 20 працэнтаў ад кошту выкананых работ, але не больш за 40 базавых велічынь.

Для пакрыцця расходаў грамадзянін павінен быць уключаны ў фарміруемыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі спісы. Указам прадугледжана адпаведная адміністрацыйная працэдура і вызначаны пералік дакументаў, якія чалавек павінен прадставіць у мясцовы орган улады.

На працягу трох месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання ўказа ўрадам будзе вызначаны парадак пакрыцця расходаў на электразабеспячэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі