Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Jun 2018

У Беларусі прапрацоўваецца ідэя нацыянальнага форуму па МУР

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці плануецца правесці ў Беларусі для больш шырокага прыцягнення насельніцтва да работы над Парадкам дня-2030. Аб гэтым заявіла сёння нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна на рэгіянальнай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы запланавалі асобнае мерапрыемства для СМІ, каб абучыць рабоце з Мэтамі ўстойлівага развіцця. Акрамя таго, ёсць ідэя правесці нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці і прыцягнуць насельніцтва Беларусі да абмеркавання гэтай тэмы, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Вельмі важна пераключыць свядомасць грамадства на глабальныя мэты ў лакальным маштабе. Усё вялікае пачынаецца з малога. Давайце разважаць у маштабах краіны, галіны, свайго рабочага месца".

У ходзе дыскусіі ўдзельнікі канферэнцыі адзначылі, што неабходны юрыдычныя механізмы ўдзелу грамадзян і інстытутаў грамадзянскай супольнасці ў працэсах распрацоўкі праграм і дакументаў, звязаных з дасягненнем МУР, іх рэалізацыі, маніторынгу і ацэнкі дасягнутых вынікаў. Трэба канкрэтызаваць удзел органаў мясцовага самакіравання, асабліва на ўзроўні сельсаветаў, у вырашэнні праблем устойлівага развіцця тэрыторый. Нацыянальны форум дапаможа вызначыць гэтыя пазіцыі з улікам меркавання саміх грамадзян.

Канферэнцыя па ўстойлівым развіцці "Стратэгіі і партнёрства для дасягнення МУР" праходзіць 6-7 чэрвеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё.Рау. У ёй удзельнічаюць 270 прадстаўнікоў дзяржорганаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з Беларусі і Германіі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Больш як палова аўдыторыі канферэнцыі прыехалі з рэгіёнаў. Гэта людзі, якія актыўна садзейнічаюць устойліваму развіццю на сваіх тэрыторыях, прадпрыемствах, у арганізацыях і ініцыятывах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі