Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Jul 2016

У Беларусі прадоўжыцца ўмацаванне арміі

3 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжыцца ўмацаванне арміі і аснашчэнне яе самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, цяпер у арсенале міжнародных адносін адным з асноўных аргументаў па-ранейшаму застаецца ваенная сіла, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Значыць, любая дзяржава, дзе народ даражыць цэласнасцю і незалежнасцю сваёй краіны, павінна ўмець пастаяць за сябе. Таму ў Беларусі прадоўжыцца ўмацаванне арміі і аснашчэнне яе самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі".

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што сёння ў парадным страі пройдзе рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз". "Гэта сучасная грозная зброя. Яе наяўнасць з'яўляецца важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання ад спроб размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, не менш важна і тое, што за Беларуссю трывала замацаваны статус касмічнай дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што няспынна ўдасканальваецца баявая вывучка Узброеных Сіл. Рэгулярна праводзяцца вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны. "Кожны жыхар Беларусі можа быць упэўнены, што нікому не будзе дазволена дэстабілізаваць абстаноўку, парушыць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць краіны", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі