Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2021

У Беларусі плануюць сфарміраваць дзяржорган па рэгуляванні лічбавай сферы

У Беларусі плануюць сфарміраваць дзяржорган па рэгуляванні лічбавай сферы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца сфарміраваць дзяржаўны орган па рэгуляванні лічбавай сферы. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў назваў тэму па вызначэнні адзінага дзяржрэгулятара лічбавай сферы няпростай і зацягнутай па часе. Аднак пры вырашэнні гэтага пытання ўрад не хацеў бы надзяліць гэтымі функцыямі які-небудзь дзяржорган, проста змяніўшы яго назву. Неабходна, на яго думку, "змяніць сэнс і сутнасць, паколькі мала і недастаткова проста стварыць новы адзіны рэгулятар". "Вельмі важна стварыць у кожным міністэрстве, у кожнай вобласці вертыкаль кампетэнцый, гэта значыць людзей, якія разумелі б, што трэба рабіць у лічбавізацыі адпаведных галін, якім чынам выкарыстоўваць лічбавізацыю для павышэння прадукцыйнасці", - сказаў ён.

Да комплекснага вырашэння гэтага пытання плануецца вярнуцца летам бягучага года. Таксама будзе абмяркоўвацца ўключэнне IT-сферы, рэзідэнтаў ПВТ у іншыя сферы, каб забяспечыць рост прадукцыйнасці працы і развіцця.

Аб праблемах лічбавага развіцця краіны гаварыў сёння на нарадзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, па гэтай тэматыцы рыхтуецца комплексны ўказ, які дасць магчымасць сканцэнтраваць існуючыя рэсурсы на некалькіх ключавых напрамках, стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгулявання, максімальна выкарыстоўваць вопыт Кітая ў пабудове лічбавага грамадства.

"Лічу, што вырашэнне гэтых пытанняў у нас зацягнулася. Два гады таму мы вызначыліся, што прынцыповыя падыходы выпрацоўваюцца ўрадам, а іншыя дзяржорганы павінны яму ў гэтым дапамагаць. Неабходна, каб усе прапановы былі вывераны і глыбока прапрацаваны. Летам мы іх павінны разгледзець на асобнай нарадзе", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі