Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Jul 2021

У Беларусі плануецца павысіць да 40 гадоў узроставы цэнз для выбрання на пасаду Прэзідэнта

У Беларусі плануецца павысіць да 40 гадоў узроставы цэнз для выбрання на пасаду Прэзідэнта
Фота з архiва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павысіць да 40 гадоў узроставы цэнз для выбрання на пасаду Прэзідэнта, заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У раздзеле "Прэзідэнт. Парламент. Урад" прапанавана захаваць прэзідэнцкую форму праўлення. Для займання пасады прэзідэнта ўстанавіць больш высокі ўзроставы цэнз - 40 гадоў, цэнз аседласці - пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, цэнз грамадзянства - не мець грамадзянства замежнай дзяржавы", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

На гэты момант Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Сёння прайшло дзявятае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На пасяджэнні падведзены вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі па распрацоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі