У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2015

У Беларусі комплексна ацэняць стан спраў у нацбяспецы

10 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі комплексна ацэняць стан спраў у сферы нацыянальнай бяспекі і вызначацца з перспектывамі праваахоўнай сістэмы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння наспела неабходнасць комплексна паглядзець на сістэму нацыянальнай бяспекі. У прыватнасці, размова ідзе аб тым, наколькі эфектыўна яна зможа процідзейнічаць сённяшнім выклікам. Немалаважна таксама, наколькі, перш за ўсё, сілавікі гатовы да розных варыянтаў развіцця сітуацыі ў свеце, ці здольны яны рэальна спрагназаваць і папярэдзіць магчымыя негатыўныя наступствы, акрэсліў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы.

"Для гэтага кожнаму ведамству неабходна не толькі эфектыўна вырашаць задачы, што стаяць перад ім, але і мець глыбока прадуманую стратэгію сваёй дзейнасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Адсюль патрабаванні Прэзідэнта да наяўнасці канкрэтных планаў напрамкаў дзейнасці таго ці іншага ведамства. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у першую чаргу кіраўнікі павінны бачыць галоўныя напрамкі развіцця свайго ведамства на бліжэйшую і доўгатэрміновую перспектыву.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на такі аспект, як аптымізацыя сіл і сродкаў, якія задзейнічаны ў краіне для забеспячэння дзейнасці сілавых структур. "Мы не такія багатыя, каб утрымліваць лішнюю колькасць сілавых структур. У той жа час і спрашчэнствам займацца нельга. У адваротным выпадку можна даскарачацца да таго, што ў нас сістэма будзе, але яна можа стаць непрацаздольнай", - перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму хацелася б, каб кожны паглядзеў на сваё ведамства свежым поглядам. Вырашэнне задач, што стаяць перад ім, неабходна ажыццяўляць з меншымі фінансавымі затратамі, але якасць павінна ўзрасці, запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. "Трэба пазбавіцца ад лішніх, часам надуманых функцый, у тым ліку кантрольных, выключыць непатрэбнае дубліраванне работы ведамстваў", - прадоўжыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным, "калі кантралёры ходзяць па прадпрыемствах адзін за адным замест аказання рэальнай дапамогі эканоміцы, ствараюць дадатковыя цяжкасці".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што скаргаў наконт гэтага дастаткова, у большасці сваёй яны неабгрунтаваныя, але ёсць і абгрунтаваныя. "І кантраляваць, і правяраць прадпрыемства любой формы ўласнасці, калі яны парушаюць закон, мы будзем, але ісці туды трэба, маючы на руках пэўныя матэрыялы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Праверкі ажыццяўляць трэба выключна тады, калі на руках аб'ектыўны аператыўны матэрыял. На гэта я буду звяртаць асаблівую ўвагу. І не дай бог, калі вы зоймецеся нейкім прадпрыемствам і пойдзеце адтуль ні з чым".

Прэзідэнт адзначыў, што хацеў бы зразумець, ці гатовы прысутныя на нарадзе службовыя асобы кіраваць ведамствамі, эфектыўна іх развіваць ва ўмовах абстаноўкі, якая дынамічна змяняецца. "Па выніках нарады мы павінны дакладна вызначыцца з напрамкамі далейшага развіцця праваахоўнай сістэмы краіны, скарэкціраваць задачы як у цэлым для сілавога блока, так і кожнага органа сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс