У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліп 2016

У ААН згадзіліся з падыходамі Беларусі па рэформе аператыўнай дзейнасці Арганізацыі

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбона на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым у Нью-Ёрку згадзіўся з падыходамі беларускага боку па рэформе аператыўнай дзейнасці Арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Намеснік Генеральнага сакратара згадзіўся з падыходамі беларускага боку ў тым, што ў час рэформы аператыўнай дзейнасці ААН увага павінна быць сканцэнтравана не на перабудове ўсёй сістэмы, а на паляпшэнні і павышэнні эфектыўнасці ўжо існуючых механізмаў пры захаванні непалітызаванага характару рэфармуемай сістэмы і лідарства дзяржаў у выбары метадаў і дзеянняў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Бакі таксама абмеркавалі пашырэнне ў ААН беларускай ініцыятывы па падтрымцы сям'і і падрыхтоўку канферэнцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН "Стварэнне ў рэгіёне ЕЭК ААН асновы для больш глыбокай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця", якая пройдзе ў кастрычніку ў Мінску. "Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся падтрымліваць кантакты для пашырэння беларускіх ініцыятыў у кантэксце ажыццяўлення новага парадку дня ў галіне развіцця", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

У час візіту ў Нью-Ёрк Валянцін Рыбакоў таксама сустрэўся з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай, з якой абмеркаваў кампанію ў ААН па адборы кандыдата на пасаду наступнага Генеральнага сакратара Арганізацыі. Таксама дыпламат прыняў удзел у публічнай дыскусіі з кандыдатамі на пасаду кіраўніка ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс