4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Кіраўнікі ўрадаў разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва і ўмовіліся аб актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.
Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі ход рэалізацыі буйных сумесных эканамічных праектаў у Беларусі і Расіі.