13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня ў развіццё дамоўленасцей Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб нарошчванні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва, дасягнутых на перагаворах 8 мая ў Маскве.
"Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін пацвердзілі важнасць актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе", - адзначылі ў прэс-службе.