Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Лют 2016

ЦВК Беларусі гатова прадоўжыць супрацоўніцтва з БДІПЧ на ўзроўні экспертаў

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі гатовы прадоўжыць супрацоўніцтва з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на ўзроўні экспертаў. Аб гэтым заявіў сёння сакратар ЦВК Мікалай Лазавік на пасяджэнні міжведамаснай экспертнай рабочай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лінк (дырэктар БДІПЧ АБСЕ Георг Лінк. - Заўвага БЕЛТА) вылучыў прапанову, што нядрэнна было б, калі б ЦВК і БДІПЧ АБСЕ прадоўжылі сваё супрацоўніцтва на ўзроўні экспертаў. Для гэтага можна было б сустракацца або ў Варшаве, або ў Мінску. Мы прынялі гэту прапанову, але з агаворкай, калі нашым экспертам будзе адкрыта дарога ў Еўропу", - паведаміў сакратар ЦВК.

"Учарашнія падзеі паказалі, што гэту прапанову Лінка можна ўжо рэалізаваць. Санкцыі ў адносінах да членаў ЦВК і шэрага іншых дзяржслужачых Беларусі адменены", - сказаў Мікалай Лазавік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі