1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама ўрад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.