Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Jun 2017

Тэрарызм, міграцыя і сітуацыя ва Украіне: што абмяркоўвалася на сустрэчы Лукашэнкі з кіраўнікамі МЗС краін ЦЕІ

22 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. На сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін - членаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы былі абмеркаваны такія пытанні, як барацьба з тэрарызмам, сітуацыя ў сферы міграцыі, а таксама канфлікт ва Украіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка заклікаў яго ўдзельнікаў да шчырай і адкрытай размовы, падкрэсліўшы, што гатовы выслухаць усе заўвагі, прапановы і насцярожанасці. На яго думку, вельмі важна не адыходзіць ад праблем, а гаварыць пра іх і шукаць шляхі вырашэння.

У час сустрэчы дыпламаты ўзнялі найбольш вострыя праблемы, якія ўзнікаюць у Еўрапейскім рэгіёне, цікавячыся меркаваннем Прэзідэнта па ўсіх актуальных пытаннях і яго ацэнкай падзей, што адбываюцца.

У прыватнасці, былі абмеркаваны барацьба з тэрарызмам, сітуацыя ў сферы міграцыі, а таксама канфлікт ва Украіне. Закранаючы апошнюю тэму, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падкрэслівалі ролю мінскай пляцоўкі ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Яны сышліся на думцы, што аналагаў ёй на сённяшні дзень няма.

Выступоўцы таксама адзначалі, што Еўрапейскі саюз цяпер перажывае не лепшыя часы, таму аб'яднальная роля розных інтэграцыйных утварэнняў і асобных краін, у тым ліку Беларусі, вельмі важная.

У сувязі з гэтым было заўважана, што Беларусь праяўляе беспрэцэдэнтную актыўнасць у статусе старшыні ў ЦЕІ, стараючыся ўсімі сродкамі і сіламі актывізаваць дзейнасць аб'яднання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі