Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Feb 2022

Тэлефонная размова кіраўнікоў МЗС Беларусі і Турцыі: у тым ліку - фэйкі аб расійска-беларускіх вучэннях

Тэлефонная размова кіраўнікоў МЗС Беларусі і Турцыі: у тым ліку - фэйкі аб расійска-беларускіх вучэннях
Фота з архiва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з турэцкім калегам Меўлютам Чавушаглу адбылася 12 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў грунтоўна абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, абмяняліся бачаннем па бягучых працэсах у рэгіёне. Асобна спыніліся на перагружанасці сусветнага інфармацыйнага поля недакладнымі звесткамі і дэзынфармацыяй, у тым ліку адкрытымі фэйкамі і ўкідамі наконт планаў нападзення на Украіну з тэрыторыі Беларусі і іншымі выдумкамі вакол расійска-беларускіх вучэнняў "Саюзная рашучасць - 2022", - гаворыцца ў паведамленні.

Па просьбе калегі Уладзімір Макей давёў аб'ектыўную інфармацыю аб рэальным стане спраў у гэтым кантэксце.

Міністры замежных спраў таксама закранулі тэматыку развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, уключаючы гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне.

Бакі адзначылі ўзаемнае імкненне да далейшага ўмацавання двухбаковых адносін і развіцця дыялогу на розных узроўнях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі