У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Врс 2017

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Індыі праходзіць у Нью-Дэлі

Прэзідэнцкі палац "Раштрапаці-Бхаван" у Нью-Дэлі12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Індыі Аляксандра Лукашэнкі і Рама Натха Кавінда праходзіць у Нью-Дэлі ў прэзідэнцкім палацы "Раштрапаці-Бхаван", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты яшчэ раз актуалізуюць пытанні двухбаковага парадку дня і міжнароднага супрацоўніцтва, якія абмяркоўваліся на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі.

Прэзідэнцкі палац з'яўляецца асаблівым месцам правядзення пратакольных цырыманіялаў. Ён пабудаваны ў 1929 годзе па праекце англійскага архітэктара. Купал будынка нагадвае купал рымскага Пантэона, а комплекс спалучае некалькі архітэктурных стыляў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс