Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2019

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна плануецца 13 лютага

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна плануецца 13 лютага
Фота з архіву

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 13 лютага. Адпаведную інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

"Так, сустрэча сапраўды запланавана на 13 лютага", - сказала прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, на парадку дня маючай адбыцца сустрэчы найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку работа сфарміраванай па рашэнні прэзідэнтаў двухбаковай групы.

Як паведамлялася, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб новай сустрэчы ў час тэлефоннай размовы 31 студзеня, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перагаворах у Крамлі ў канцы мінулага года.

Раней аб даце маючай адбыцца сустрэчы паведамілі "Известия" са спасылкай на прэс-сакратара Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова. Адзначаецца, што яна пройдзе ў Сочы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі