Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Сак 2019

Сумесныя маладзёжныя і культурныя праекты плануецца абмеркаваць на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Сумесныя маладзёжныя і культурныя праекты плануецца абмеркаваць на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесныя маладзёжныя і культурна-гуманітарныя праекты плануецца абмеркаваць на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які плануецца правесці ў Санкт-Пецярбургу 16-18 ліпеня. Праект праграмы мерапрыемства, тэматыка секцый і іншыя пытанні абмяркоўваліся сёння ў Савеце Рэспублікі на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што 17 ліпеня на форуме будуць працаваць шэсць секцый. Аргкамітэт на чале з яго старшынёй, віцэ-спікерам Савета Рэспублікі Мар'янай Шчоткінай абмеркавалі тэматыку кожнай з іх. Удзельнікі сустрэчы выказалі свае ідэі і пажаданні, якія беларускі бок мог бы прапанаваць расійскаму на сумесным пасяджэнні арганізацыйных камітэтаў. Бліжэйшае запланавана на пачатак красавіка.

Адна з секцый будзе прысвечана рэалізацыі сумесных маладзёжных праектаў. Вынікам яе работы, паводле слоў віцэ-спікера, павінны стаць рэкамендацыі і прапановы па выкананні новых праектаў у розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы, IT.

У час форуму плануецца абмеркаваць і культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва. Як адзначалася на пасяджэнні аргкамітэта, за аснову мэтазгодна ўзяць праекты Саюзнай дзяржавы, рэгіянальныя праекты, узаемадзеянне паміж тэатрамі, бібліятэкамі, музеямі. Прапаноўвалася закрануць тэмы нацыянальнай ідэнтычнасці, базавых каштоўнасцей. Вядучай тэмай, на думку беларускай часткі аргкамітэта, на гэтай секцыі (як, зрэшты, і на ўсіх шасці) павінна стаць узаемадзеянне моладзі дзвюх краін.

Мар'яна Шчоткіна нагадала, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў у Магілёве прапанаваў прысвяціць наступны форум разгляду пытанняў, звязаных з маладзёжнай тэматыкай, абмеркаваць рэальныя аспекты адукацыі, культуры, творчага развіцця, патрыятычнага выхавання і фарміравання здаровага ладу жыцця. Цікава, што ў Санкт-Пецярбургу пройдзе маладзёжны форум і пасяджэнне Савета Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

Чакаецца, што на палях форуму адбудзецца сумеснае пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў, збярэцца міжпарламенцкая камісія Савета Федэрацыі Расіі і Савета Рэспублікі Беларусі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Перад пленарным пасяджэннем форуму, 18 ліпеня, па традыцыі адбудзецца сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў дзвюх краін з кіраўнікамі дзяржорганаў абласцей Беларусі і суб'ектаў Расіі.

Форум рэгіёнаў праводзіцца штогадова па чарзе на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Яго арганізатарамі выступаюць верхнія палаты парламентаў дзвюх краін - Савет Рэспублікі і Савет Федэрацыі. V Форум прайшоў у Магілёве ў кастрычніку 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі