Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Снж 2016

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 94 маладым вучоным

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 снежня падпісаў распараджэнне нумар 210рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Стыпендыі назначаны 94 маладым вучоным, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 49 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 40 маладым вучоным без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Сярод іх прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, фармацэўтычных, аграрных, ветэрынарных, юрыдычных, сацыяльных і гуманітарных навук.

Навуковыя дасягненні стыпендыятаў па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў знайшлі практычнае прымяненне ў дзейнасці прадпрыемстваў галін эканомікі і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі