Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Dec 2016

Старшыня ПА АБСЕ наведае Беларусь у сакавіку 2017 года

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Крысцін Мутанен плануе наведаць Беларусь у сакавіку. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка да правядзення чарговай сесіі ПА АБСЕ, якая павінна адбыцца ў Мінску 5-9 ліпеня 2017 года. "Вызначым непасрэдна фармат, дэталі, тонкасці мерапрыемства", - сказаў віцэ-спікер. Паводле яго слоў, Беларусь пачала ўжо арганізацыйныя мерапрыемствы сесіі, змястоўная ж частка будзе вызначана ў наступным годзе.

Чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыбудуць амаль 700 удзельнікаў, у тым ліку больш як 500 парламентарыяў з 56 краін свету. Баляслаў Пірштук адзначыў, што для Беларусі правядзенне сесіі ПА АБСЕ будзе добрай магчымасцю пазіцыянаваць сябе, устанавіць больш цесныя кантакты з дзяржавамі-ўдзельніцамі.

На гэты момант парламентарыі рыхтуюцца да зімовага пасяджэння ПА АБСЕ, якое пройдзе ў Вене ў лютым 2017 года, дзе плануецца правесці прэзентацыю Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі