Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Сак 2017

Старшыня ПА АБСЕ Крысцін Мутонен прыбудзе ў Беларусь

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен прыбудзе сёння ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

З госцяй сустрэнуцца спікеры абедзвюх палат беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і Міхаіл Мясніковіч. Плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва Нацыянальнага сходу і ПА АБСЕ, у тым ліку правядзення ў ліпені 2017 года ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі. У сувязі з гэтым бакамі будзе падпісана пагадненне.

Акрамя Крысцін Мутонен, у складзе дэлегацыі ПА АБСЕ генеральны сакратар Парламенцкай асамблеі Раберта Мантэла і намеснік генсакратара Густава Паярэс.

Як адзначылі ў прэс-службе, візіт старшыні ПА АБСЕ стане трэцім візітам старшынь гэтай арганізацыі ў Беларусь. Так, у 2009 годзе краіну наведаў Жаао Саарэш, у 2012 годзе - Рыкарда Мільёры.

Летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня і будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца каля 700 гасцей. У цэлым плануецца насычаная праграма, якая ўключае пасяджэнне пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Парламенцкая асамблея АБСЕ створана ў красавіку 1991 года ў Мадрыдзе (Іспанія), у яе рабоце ўдзельнічаюць 323 парламентарыі, якія прадстаўляюць 57 краін. Асноўнымі задачамі з'яўляюцца садзейнічанне міжпарламенцкаму дыялогу, падтрымка дэмакратычных інстытутаў у дзяржавах - удзельніцах АБСЕ, развіццё супрацоўніцтва і бяспекі ў рэгіёне. Галоўная падзея ў дзейнасці ПА АБСЕ - штогадовая летняя сесія, на якой выбіраюцца кіраўніцтва і службовыя асобы асамблеі, прымаюцца дэкларацыі і рэзалюцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі