У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Врс 2016

Старшыня Генасамблеі ААН высока ацаніў уклад Беларусі ў дзейнасць Арганізацыі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня 71-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пітэр Томсан на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем высока ацаніў уклад краіны ў дзейнасць ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Пітэр Томсан таксама падкрэсліў высакародныя прынцыпы, якія Беларусь паслядоўна адстойвае ў Арганізацыі.

У сваю чаргу Уладзімір Макей выказаў поўную падтрымку Беларуссю ініцыятыў старшыні Генасамблеі, у першую чаргу ў тым, што датычыцца стварэння глабальных механізмаў садзейнічання выкананню Мэт устойлівага развіцця.

Бакі пагадзіліся з думкай аб важнасці поўнага адраджэння пачуцця калектыўнай адказнасці дзяржаў - членаў за стан спраў у ААН і дамовіліся аб сумеснай рабоце па павышэнні аўтарытэту Генеральнай асамблеі і актывізацыі яе дзейнасці.

Міністр замежных спраў запрасіў Пітэра Томсана наведаць Беларусь з візітам у зручны для яго час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі