Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2025

"Спрацавалі лепш, чым раней". Лукашэнка агучыў важныя высновы цяжкага сельскагаспадарчага года


Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягучы сельскагаспадарчы год быў цяжкі, але аграрыі ў Беларусі спрацавалі значна лепш, чым раней. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод перадавікам АПК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку цырымоніі Прэзідэнт звярнуў увагу на дзве рэчы, якія, падкрэсліў ён, вельмі важныя. Гэта высновы, зыходзячы з якіх будзе будавацца далейшая палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі.

"Па-першае, мая парада вам, лепшым аграрыям, і тым, хто нас пачуе. Нам трэба перастаць рыдаць і плакацца, што ў нас у вёсцы не хапае людзей. Усяго ў нас хапае, і аб гэтым сведчыць бягучы год. Год быў вельмі цяжкі. Я ў сваім жыцці не магу ўзгадаць такога складанага і напружанага перыяду, які быў у гэтым годзе ў дачыненні да сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Год быў вельмі цяжкі. І што? У гэтым годзе, нягледзячы на маю патрабавальнасць і прыдзірлівасць (такую сялянскую), я не проста заўважыў, мы гэта бачым усе, што вы спрацавалі значна лепш, чым у мінулыя гады. Значна лепш, нягледзячы на тое, што адбывалася вакол".

"Нібыта Гасподзь нас сур'ёзна выпрабоўваў. І што? Мы паказалі цудоўныя вынікі. Пра гэта ўжо сёння можна гаварыць. Можа, я перабольшваю, не цудоўныя, а лепшыя, чым калі-небудзь. Калі мы хочам, то ў нас і людзей хапае, і тэхнікі, і дысцыпліны, і парадку. Я гавару ўвогуле, у цэлым. Хоць, калі гаварыць у прыватнасці, вы гэта чулі па Віцебскай вобласці і па маіх паездках па поўдні Беларусі, ёсць недапушчальныя рэчы, вельмі негатыўныя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "калі мы збіраемся, то можам усё". "Таму трэба перастаць стагнаць, што ў нас у сельскай гаспадарцы шмат праблем. Кожны дзень мы да гэтага павінны быць гатовы. Таму перастаём плакацца, пачынаем працаваць", - заклікаў беларускі лідар.

Другая выснова, якую агучыў Прэзідэнт, вынікае з першай. Работу ў бягучым годзе прынята ацэньваць па паказчыках папярэдняга. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у далейшым у сельскай гаспадарцы адысці ад гэтай практыкі і ацэньваць вынікі таго ці іншага года, узяўшы за аснову ўзровень 2025 года. "Задача для нашых кіраўнікоў аграрнага сектара і нашых эканамістаў. Паказчыкі гэтага года павінны стаць крытэрыем для ацэнкі будучых перыядаў. Для мяне будзе важна, што вы дасягнулі паказчыкаў ўзроўню бягучага года. Таму што ён быў самым высокім па гэтых паказчыках, - даручыў Прэзідэнт. - Самае галоўнае, мы ж не тэарэтычна дасягнулі гэтых паказчыкаў, а на практыцы. Дык чаму не параўноўваць нам з гэтым годам? Таму вось мы з вамі на піку дасягнулі гэтага ўзроўню і ў далейшым будзем супастаўляць, ацэньваць самі сябе і перш за ўсё сельскую гаспадарку з узроўнем бягучага года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі