Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Чэр 2015

Спікеры парламентаў Беларусі і Сербіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыні парламентаў Беларусі і Сербіі падпісалі сёння мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Народнай Скупшчынай Рэспублікі Сербія і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Народнай Скупшчыны Сербіі Мая Гойкавіч.

"Нашы перагаворы ўвянчала падпісанне дакумента аб супрацоўніцтве паміж нашымі парламентамі, у якім мы пазначылі канкрэтныя формы, праз якія будзем супрацоўнічаць", - растлумачыла журналістам Мая Гойкавіч. Яна дадала, што ў мемарандуме гаворыцца аб абмене інфармацыяй паміж парламентамі, аб супрацоўніцтве на пляцоўках міжпарламенцкіх арганізацый. Сербскі спікер лічыць, што сёння адкрыты дзверы для развіцця беларуска-сербскага супрацоўніцтва.

Таксама Мая Гойкавіч выказала ўдзячнасць беларускаму боку, у тым ліку асабіста спікерам абедзвюх палат беларускага парламента, за запрашэнне зрабіць візіт у краіну. Яна падкрэсліла, што гэта першы візіт старшыні сербскага парламента ў Беларусь. "Я вельмі задаволена праграмай, якую мне прапанавалі, і перагаворамі з кіраўнікамі абедзвюх палат парламента. Яны былі выключна змястоўнымі", - сказала яна. Мая Гойкавіч зрабіла асаблівы акцэнт і на тым, што ў яе была магчымасць абмеркаваць двухбаковыя адносіны з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі